Алімп (Марс)

Алімп, або Алімпус Монс (Olympus Mons) — горная вяршыня, згаслы шчытавы вулкан на Марсе. Вышыня над навакольнай раўнінай каля 21000 метраў. Найвышэйшае горнае ўтварэнне ў Сонечнай сістэме. Шырыня кратэра-кальдэры — больш за 80 км, вонкавы дыяметр асновы — больш за 480 км.

Алімп — згаслы вулкан, які ўтварыўся з патокаў лавы, якія вывяргаліся з нетраў і застылі на паверхні. Імаверна, вывяржэнні адбываліся працяглы час, пра што сведчыць перавышэнне дыяметрам вулкана яго абсалютнай вышыні амаль у 25 разоў.

Аналіз здымкаў апарата «Mars Express» паказаў, што самая свежая лава на схілах Алімпа мае ўзрост каля 2 млн гадоў[1].

  1. PSRD: Recent Activity on Mars: Fire and Ice. www.psrd.hawaii.edu. Праверана 11 студзеня 2024.