Амалія Шведская | |
---|---|
Нараджэнне |
22 лютага 1805[1][2], 22 лютага 1800[3] ці 2 снежня 1805[4] |
Смерць |
31 жніўня 1853[1][2][…] |
Бацька | Густаў IV Адольф |
Маці | Фрэдэрыка Бадэнская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амалія Марыя Шарлота Шведская (22 лютага 1805, Стакгольм — 31 жніўня 1853, Ольдэнбург) — шведская прынцэса. Дачка караля Швецыі Густава IV Адольфа і Фрэдэрыкі Бадэнскай.
Пасля нараджэння расла пад наглядам каралеўскай гувернанткі Шарлоты Штырнельд. Пасля перавароту 1809 года Амалія разам са сваёй сям’ёй пакінула Швецыю і выхоўвалася ў роднай краіне яе маці, Бадэне.
Яна пакутавала на рахіт і памерла незамужняй і бяздзетнай. Яна захаплялася музыкай і была сяброўкай Ені Лінд.