Амбруаз Парэ | |
---|---|
фр.: Ambroise Paré | |
Дата нараджэння | 1510[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 снежня 1590[2][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург, анатам, medical instrument maker, ваенны ўрач |
Навуковая сфера | медыцына |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амбруаз Парэ (фр.: Ambroise Paré; каля 1510, Бур-Эрсан, каля Лаваль, Францыя — 20 снежня 1590, Парыж) — французскі хірург, які лічыцца адным з бацькоў сучаснай медыцыны.
Парэ быў прыдворным хірургам пры каралях Генрыху II, Францыску II, Карле IX і Генрыху III. Парэ належыць шэраг інавацый у галіне лячэння ран, а таксама вынаходства і ўдасканаленне хірургічных інструментаў і пратэзаў. Увёў захоп крывацечных сасудаў інструментамі і іх лігатуру, стварыў вучэнне аб агнястрэльных ранах і даказаў, што яны адносяцца да групы выцятых, а не атручаных ран, адмовіўся ад варварскіх метадаў іх лячэння (залівання ран кіпячым алеем).