Амрыта Шэр-Гіл

Амрыта Шэр-Гіл
панджаб.: ਅੰਮ੍ਰਿਤਾ ਸ਼ੇਰਗਿਲ
панджаб.: امریتا شیرگل
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 студзеня 1913(1913-01-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1941(1941-12-05)[1][4][…] (28 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Umrao Singh Sher Gil[d][5]
Род дзейнасці мастачка
Жанр партрэтны жывапіс[d][6] і аўтапартрэт[6]
Вучоба
Мастацкі кірунак мадэрнізм[7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Амрыта Шэр-Гіл (30 студзеня 1913 года, Будапешт — 5 снежня 1941 года, Лахор) — індыйская мастачка.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Бацькам будучай мастачкі, быў Умраа Сінгх Шэр-Гіл (панджаб.: ਉਮਰਾਉ ਸਿੰਘ ਸ਼ੇਰਗਿਲ), выхадзец з пенджабскай сікхскай арыстакратычнай сям’і, фатограф, маці — оперная спявачка Марыя Антуанета Готэсман (венг.: Marie-Antoinette Gottesmann).

У 1922 годзе сям’я Шэр-Гілаў з’язджае з Венгрыі ў Паўночную Індыю, у Пенджаб. Калі ва ўзросце 16 гадоў Амрыта выявіла вялікі талент мастака, Шэр-Гілы прыехалі ў Парыж, і дзяўчына паступіла там у Школу прыгожых мастацтваў. У гэты перыяд Амрыта знаёміцца як з мадэрнісцкім, так і з класічным французскім жывапісам, і сама стварае серыю арыгінальных ранніх палотнаў. У 1934 годзе яна вяртаецца ў Індыю. Памерла ва ўзросце 28 гадоў у Лахоры (цяперашні Пакістан).

Убранне нявесты

Раннія працы А. Шэр-Гіл, часта параўнальныя з карцінамі Фрыды Кало, напоўнены сексуальнасцю і нястрачаным запалам. У творах індыйскай мастачкі злучаюцца старадаўнія традыцыі індыйскай культуры (жывапіс часоў Вялікіх Маголаў, пячор Аджанты) і заходнееўрапейскі авангардызм перадваеннага пакалення.

  • У гонар Амрыты Шэр-Гіл названы адзін з кратэраў на Меркурыі.
  • Адну з дарог у сталіцы Індыі назвалі ў гонар Амрыты Шэр-Гіл.
  • Яе карціна «Жанчыны з пагорка» намаляваная на паштовай марцы, выпушчанай у 1978 годзе.

Зноскі