Ана Карыч | |
---|---|
харв.: Ana Karić | |
Род дзейнасці | актрыса |
Дата нараджэння | 13 мая 1941[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 2014[1][4] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
Ана Карыч (харв.: Ana Karić; нар. 13 мая 1941, Перушыч, Югаславія — 9 кастрычніка 2014, Заграб, Харватыя) — югаслаўская і харвацкая актрыса тэлебачання, кіно і тэатра.
Нарадзілася 13 мая 1941 года ў пасёлку Перушыч. Яе бацька быў рэстаўратарам музея мастацтваў. Хадзіла ў сярэднюю школу ў Заграбе. Затым паступіла ў Акадэмію Драматычнага Мастацтва Заграба, якую скончыла ў 1963 годзе[6].
Яна пачала здымацца ў пачатку 1960-х гадоў, яшчэ да заканчэння Акадэміі Драматычнага Мастацтва. Яе дэбютнымі фільмамі сталі «Carevo novo ruho» («Новая сукенка караля») і «Pustolov pred vratima» («Авантурыст каля дзвярэй») 1961 года. Хоць у першую чаргу Ана Карыч была вядомая як тэлевізійная актрыса, яна таксама з’явілася ў шматлікіх кіна- і тэатральных пастаноўках. Некаторы час працавала ў тэатры «камедыя».
Карыч знялася ў шэрагу вядомых харвацкіх фільмаў у такіх рэжысёраў як Антэ Бабая, Нікола Танхофер, Звонімір Беркавіч і Крсто Папіч. За сваю кар’еру выканала 49 роляў у фільмах і 12 — на тэлебачанні. Грала ролі прыгожых, высакародных і пачуццёвых жанчын.
Атрымала харвацкую тэатральную прэмію 2004/2005 года за тэатральную радыёпастаноўку. У 2010 годзе яна атрымала прэмію Фабіяна Шавагавіча за ўклад у харвацкі кінематограф[7]. Яна заваявала «Залатую арэну лепшай актрысе» на кінафестывалі ў Пуле ў 2012 годзе за галоўную ролю ў фільме «Noćni brodovi», рамантычнай драме рэжысёра Ігара Міркавіча[8].
Сканала 9 кастрычніка 2014 года у Заграбе — у адзін дзень з вядомым харвацкім акцёрам Барысам Бузанчычам, з якім яна разам працавала і сябравала[9]. Пахавана 14 кастрычніка на заграбскіх могілках Мірагай.