Ана дэ Армас | |
---|---|
ісп.: Ana de Armas | |
Дата нараджэння | 30 красавіка 1988 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Marc Clotet[d][2][3] |
Прафесія | актрыса, мадэль |
Узнагароды |
Golden Schmoes Awards[d] (2019) |
IMDb | ID 1869101 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ана Селія дэ Армас Каса (ісп.: Ana Celia de Armas Caso; нар. 30 красавіка 1988, Гавана, Куба) — кубіна-іспанская актрыса. Пачала сваю кар’еру ў 2006 годзе на Кубе. Пасля поспеху на радзіме і ў Іспаніі, у прыватнасці пасля здымак у серыяле «Чорная лагуна», пераехала ў Галівуд і праславілася на ўвесь свет дзякуючы ролям у фільмах «Бягун па лязе 2049», «Дастаць нажы», «Не час паміраць» і «Бландынка». За выкананне ролі Мэрылін Манро ў апошнім яна атрымала ўсеагульнае прызнанне публікі і крытыкаў і была намінавана на прэміі «Оскар», «Залаты глобус», «BAFTA» і Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША.