Андрыян Ільіч Канду (нар. 27 лістапада 1975, Кішынёў) — палітык Рэспублікі Малдова, Старшыня Парламента Рэспублікі Малдова (з 23.01.2015), раней займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра, міністра эканомікі Рэспублікі Малдова, віцэ-старшыні Парламента Рэспублікі Малдова. Старшыня парламента Малдовы з 23 студзеня 2015.
Андрыян Ільіч Канду нарадзіўся 27 лістапада 1975 у г. Кішынёў.
Ліцэйская адукацыя: верасень 1991 — чэрвень 1994 — Ліцэй інфармацыйных тэхналогій ім. T. Паповіч, г. (Клуж-Напока, Румынія), дыплом бакалаўра.
Вышэйшая адукацыя: у верасні быў залічаны на факультэт права Універсітэта ім. «Бабеш-Болаю», Клуж-Напока, дзе атрымаў дыплом ліцэнцыята ў чэрвені 1998 года.
Магістратура: Венскі ўніверсітэт эканомікі і бізнеса, Інстытут міжнароднага і аўстрыйскага падатковага права, Постуніверсітэцкая праграма ў галіне міжнароднага падатковага права, г. (Вена, Аўстрыя), дзе атрымаў дыплом магістра.
Іншая адукацыя:
2001 — дыплом удзельніка Бірмінгемскага інстытута еўрапейскага права, курс «Правы чалавека і прыкладная праграма», (Бірмінгем).
2001 — дыплом удзельніка Унідэм Кампус, Венецыянская камісія, «Дзяржаўнае кіраванне і індывід праз прызму Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека», (Трыест, Італія).
2002 — дыплом удзельніка Універсітэта Заходне-Капскай правінцыі, Міжнародная акадэмія па правах чалавека (адмысловы акадэмічны курс), (востраў Рабен, Кейптаўн, ПАР).
З 23 студзеня 2015 года стае Старшынёй парламента Малдовы.
З ліпеня 2014 года выконвае абавязкі Намесніка прэм’ер-міністра, міністр эканомікі Рэспублікі Малдова.
У снежні 2010 года робіцца дэпутатам Парламента Рэспублікі Малдова і членам Парламенцкай камісіі па юрыдычных пытаннях.
У 2010 годзе некаторы час быў Генеральным дырэктарам кампаніі Prime Management.