Андрэй Андрэевіч Піянткоўскі | |
---|---|
руск.: Андре́й Андре́евич Пионтко́вский | |
Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік, журналіст |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Андрэй Андрэевіч Піянткоўскі[d] |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ́й Андрэ́евіч Піянтко́ўскі (руск.: Андрей Андреевич Пионтковский (нар. 30 чэрвеня 1940, Масква), РСФСР, СССР) — расійскі палітолаг, публіцыст; матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сістэмнага аналізу РАН, член Амерыканскага матэматычнага таварыства, член партыі «Яблоко», блогер. Актыўны крытык Пуціна і палітыкі Расіі, даследчык уладнага бандытызму, пуцінізму і рашызму, апублікаваў шмат артыкулаў і манаграфій на гэтую тэму[2].
З 2019 года дае інтэрв’ю разнастайным украінскім СМІ, дэманструючы глыбокае разуменне сусветнай і ўнутранай палітыкі Расіі; пазней, з 2021 года, на рэгулярнай аснове з’яўляецца на канале Эспрэса ў праграме «„Студыя Захад“ з Антонам Баркоўскім». З пачаткам чарговага ўварвання Расіі ў 2022 годзе выступае запрошаным экспертам ужо на штодзённай аснове ў многіх СМІ і на анлайн-пляцоўках асобных блогераў: выступае крытыкам, каментуе і аналізуе міжнародную палітыку і палітыку РФ, указваючы на памылкі і робіць здагадкі, дзеліцца назіраннямі. Асобныя штодзённыя відэа з інтэрв’ю становяцца рэйтынгавымі.
Праз пераслед у РФ пражывае ў Вашынгтоне, ЗША.
У 1962 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт МДУ ім. М. В. Ламаносава. Аўтар больш за 100 артыкулаў і некалькіх манаграфій па тэорыі кіравання, глабальным мадэляванні, ядзернай стратэгіі. У 1970-я гады вывучаў камп’ютарныя мадэлі свету. З 1998-га займаецца палітычнай журналістыкай, апублікаваў некалькі соцень артыкулаў у расійскіх і замежных выданнях. Лаўрэат прэміі «Залаты гонг-2001» у галіне міжнароднай журналістыкі. Публікуецца на сайце «Грани.ру». Член міжнароднага «Пэн-клуба». У 2004 годзе ўступіў у Расійскую аб’яднаную дэмакратычную партыю «Яблоко», з’яўляецца членам яе федэральнага савета. Знаходзіцца ў радыкальнай апазіцыі да палітычнага рэжыму Уладзіміра Пуціна. Быў членам Ініцыятыўнай групы па вылучэнні Уладзіміра Букоўскага кандыдатам у прэзідэнты РФ на выбарах 2008 года.
У вересні 2007 года маскоўскі Басманны суд распачаў крымінальную справу супраць Андрэя Піянткоўскага па абвінавачанні ў экстрэмізме, але ў снежні 2008 года закрыў гэтую справу.
Амаль за месяц да правядзення гэтак званага крымскага рэферэндума — 21 лютага 2014 года — у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання Піянткоўскі заявіў, што «Крэмль імкнецца раздзяліць Украіну і анексаваць Крым, а Захад не можа стрымаць Расію, паколькі палітыка прэзідэнта ЗША Барака Абамы такая ж безхрыбетная, як і палітыка Еўрапейскага Саюза…»[3].
14 сакавіка 2014 года, у артыкуле пад назвай «Апошняя стадыя» Піянткоўскі заявіў, шіо «тэхналогія і прапагандысцкае забеспячэнне пуцінскай анексіі Крыма настолькі па-вучнёўску спісаны з гітлераўскіх судэцкіх пропісаў, што параўнанне двух дзяржаўных дзеячаў, якое было яшчэ зусім нядаўна лёсам „адмарозка і адступніка“ Шандаровіча, стала сёння мейнстрымам сусветнага палітычнага дыскурсу…»[4].
У вересні 2014 года падпісаў заяву з патрабаваннем «спыніць агрэсіўную авантуру: вывесці з тэрыторыі Украіны расійскія войскі і спыніць прапагандысцкую, матэрыяльную і вайсковую падтрымку сепаратыстам на паўднёвым усходзе Украіны»[5].
21 лютага 2022 года падпісаў адкрыты калектыўны ліст расійскага Кангрэса інтэлігенцыі «Вы будзеце пракляты! Распальвальнікам вайны», у якім ідзе гаворка пра гістарычную адказнасць улады РФ за распальванне «вялікай вайны з Украінай»[6][7].
У лютым 2016 годзе пасля артыкула «Бомба, якая гатова выбухнуць» атрымаў абвінавачанні ў экстрэмізме, шматлікія запужванні з боку рэжыму Пуціна, вобшукі жытла, пагрозы арыштам, судом і зняволеннем, а таксама намёкі, што пасля забойства Барыса Нямцова ён будзе наступнай «рытуальнай ахвярай» Пуціна, Піянткоўскі заявіў, што вымушаны на нейкі час пакінуць Расію[8][9].
Андрэй Андрэевіч Піянткоўскі на Вікісховішчы |