Андрэй Сідарэнкаў

Футбол
Андрэй Сідарэнкаў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 1984(1984-02-12)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Эстонія
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Эстонія Пакар
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Эстонія Транс (Нарва) 1 (0)
2001 Эстонія Калеў (Сіламяэ) 27 (6)
2002—2003 Эстонія Флора (Талін) 15 (0)
2003 Эстонія Тулевік (Вільяндзі) 14 (1)
2004 Эстонія Тэрвіс (Пярну) 3 (0)
2004—2008 Эстонія Флора (Талін) 112 (10)
2008—2011 Данія Сёнер’юск (Хадэрслеў) 54 (1)
2011 Данія Вібарг 8 (0)
2012 Данія Фрэдэрысія 21 (2)
2013 Беларусь Гомель 25 (0)
2014—2015 Эстонія Калеў (Сіламяэ) 55 (8)
2016—2017 Эстонія Ныме Калью (Талін) 57 (10)
2018 Нарвегія Нюбергсун 2 (0)
2019—2020 Эстонія Легіён (Талін) 53 (2)
2022— Эстонія Пакар (Талін) 8 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2013 Эстонія Эстонія 23 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Сідарэнкаў (нар. 12 лютага 1984, Сіламяэ, Эстонская ССР) — эстонскі футбаліст, абаронца талінскага «Пакара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за розныя эстонскія клубы, найбольш паспяховым на радзіме было выступленне за талінскую «Флору». У 2008 годзе перабраўся ў чэмпіянат Даніі, гуляў спачатку за клуб вышэйшага дывізіёна «Сёнер’юск», потым за клубы ніжэйшых дывізіёнаў.

У сакавіку 2013 года перайшоў у «Гомель». У гомельскім клубе стаў асноўным левым абаронцам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года пакінуў гомельскі клуб.

У сакавіку 2014 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Калеў» з Сіламяэ[2], але ўжо ў красавіку пакінуў яго[3]. У чэрвені 2014 года вярнуўся ў «Калеў». У 2016 годзе стаў іграком клуба «Ныме Калью».

У 2018 годзе перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна Нарвегіі «Нюбергсун». У лютым 2019 года вярнуўся ў Эстонію, стаўшы іграком клуба другога дывізіёна «Легіён» з Таліна, у сезоне 2020 гуляў за яго ў Мэйстрыліізе. Пасля стаў гуляць у міні-футбол, з лета 2022 года далычыўся да «Пакара» з пятага дывізіёна.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступае за нацыянальную зборную Эстоніі.

  • Эстонія 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр эстонскай Мэйстрылігі (2): 2007, 2014
  • Эстонія 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр эстонскай Мэйстрылігі (3): 2006, 2016, 2017
  • Эстонія Пераможца Кубка Эстоніі: 2008

Зноскі