Поўнае імя | Андрэй Уладзіміравіч Хачатуран | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 верасня 1987[1] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Макслайн | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй Хачатуран (нар. 2 верасня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2012—2020).
Выхаванец мінскай школы «Змена», гуляў за аднайменны клуб (пазней пераўтвораны ў «Мінск»). У студзені 2010 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, але на медаглядзе выявіліся праблемы, у выніку Хачатуран вярнуўся ў мінскі клуб. У жніўні 2010 года перайшоў у сочынскую «Жамчужыну», а ў сезоне 2011 зноў стаў іграком «Мінска».
У верасні 2011 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе хутка замацаваўся ў аснове на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У пачатку 2012 года выкарыстоўваўся як правы абаронца, а пазней стаў гуляць у апорнай зоне. У чэрвені 2013 года атрымаў цяжкую траўму, вярнуўся ў строй толькі ў кастрычніку таго ж года. У студзені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[3] з патрабаваннямі аплаты за лячэнне траўмы[4].
Пасля «Шахцёра» спрабаваў працаўладкавацца ў расійскіх «Балтыцы»[5] і «Уфе»[6], але абодва разы бакі не дамовіліся аб умовах кантракта. У выніку ў сакавіку 2014 года стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[7]. Пачынаў сезон 2014 у апорнай зоне, але неўзабаве быў пераведзены на пазіцыю правага паўабаронцы. Стаў адным з лідараў гродзенскага клуба, але ў чэрвені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У студзені 2015 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны[8].
У студзені 2015 года быў на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт так і не быў заключаны[9]. Таксама цікавасць да Хачатурана праяўлялі расійскі «Сокал» і розныя беларускія клубы[10]. У выніку, аднак, вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў новы кантракт[11].
У другой палове красавіка не гуляў з-за траўмы, а пазней вярнуўся на поле і стаў адным з ключавых ігракоў гродзенцаў. З-за недахопу выканаўцаў стаў часам выступаць на пазіцыі нападніка. Быў прызнаны аматарамі клуба найлепшым футбалістам «Нёмана» мая 2015 года[12].
У чэрвені 2015 года па заканчэнні кантракта не здолеў дамовіцца з «Нёманам» аб яго падаўжэнні па фінансавых прычынах і пакінуў клуб[13].
Пасля зыходу з «Нёмана» некаторы час падтрымліваў форму з першалігавай «Іслаччу»[14]. 10 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[15]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы.
У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[16], маючы намер працаўладкавацца ў замежжы[17].
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[18]. Разглядаўся ў якасці асноўнага іграка бабруйскай каманды, але ў пачатку сезона атрымаў траўму, з-за якой прапусціў амаль увесь красавік, пазней вярнуўся на поле. У чэрвені 2016 года разарваў кантракт з «Белшынай»[19] і неўзабаве зноў далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[20].
У складзе «Тарпеда-БелАЗ» у другой палове сезона 2016 быў асноўным цэнтральным паўабаронцам, гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[21]. У 2017 годзе замацаваўся ў якасці аднаго з лідараў каманды, правёўшы 27 матчаў у чэмпіянаце Беларусі. У лістападзе 2017 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[22].
У першай палове 2018 года адсутнічаў з-за траўмы. Вярнуўся на поле ў жніўні і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2019 годзе стаў капітанам «Тарпеда-БелАЗ». У 2020 годзе забіў шэсць галоў у Вышэйшай лізе і аддаў шэсць галявых перадач, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату.
У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[23]. У 2021—2022 гадах стаў радзей з’яўляцца на полі з-за траўм. У пачатку 2023 года быў адхілены ад асноўнай каманды, аднак адмовіўся разрываць кантракт і пераходзіць у іншы клуб, у выніку застаўся ў «Тарпеда-БелАЗ» на кантракце, аднак толькі трэніраваўся з рэзервовай камандай, у афіцыйных матчах не гуляў ні за аснову, ні за дубль[24]. Пакінуў жодзінскі клуб у канцы 2023 года.
У студзені 2024 года стаў трэніравацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[25].
Гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў). 15 жніўня 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць Арменіі. Пасля лютага 2013 года не прыцягваўся да зборнай, зноў быў выкліканы на матчы ў верасні 2020 года.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2004 | Д3 | Змена | 7 | 2 | |
2005 | Д2 | Змена | 30 | 4 | |
2006 | Д2 | Мінск | 24 | 3 | |
2007 | Д1 | Мінск | 19 | 1 | |
2008 | Д2 | Мінск | 16 | 3 | |
2009 | Д1 | Мінск | 26 | 4 | |
2010 (1) | Д1 | Мінск | 20 | 2 | |
2010 (2) | Д2 | Жамчужына | 13 | 0 | |
2011 (1) | Д1 | Мінск | 16 | 3 | |
2011 (2) | Д1 | Шахцёр | 9 | 2 | |
2012 | Д1 | Шахцёр | 24 | 5 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 18 | 0 | |
2014 | Д1 | Нёман | 13 | 1 | |
2015 (1) | Д1 | Нёман | 7 | 0 | |
2015 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 12 | 2 | |
2016 (1) | Д1 | Белшына | 5 | 0 | |
2016 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 15 | 1 | |
2017 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 27 | 2 | |
2018 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 12 | 2 | |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 25 | 0 | |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 26 | 6 | |
2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 11 | 1 | |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 12 | 0 | |
2023 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 0 | 0 |
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[26].