англ.: Angelique Kerber | |
Нарадзілася |
18 студзеня 1988[1][2][…] (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рэзідэнцыя | |
Рост | 173 см[3] |
Вага | 68 кг[3] |
Прафесійная кар’ера | 2003[2] — 2024 |
Вядучая рука | леварукасць[5] і двухручны бэкхэнд[d][5] |
Прызавыя грошы | 32 307 783 $[6] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 677–371[6] |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 59–63[6] |
angelique-kerber.de (англ.) (ням.) (польск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анжаліка Кербер (ням.: Angelique Kerber, нар. 18 снежня 1988, Брэмен, ФРГ) — прафесійная тэнісістка, якая выступае за Германію; былая першая ракетка свету ў адзіночным рэйтынгу, пераможца трох турніраў Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі — 2016, Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе — 2016, Уімблданскі турнір — 2018); фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Уімблдан-2016); сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў адзіночным разрадзе; пераможца 12 турніраў WTA ў адзіночным разрадзе; фіналістка Кубка Федэрацыі (2014) у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Анжаліка — адна з дзвюх дачок у польскай сям’і Беаты і Славаміра Кербераў, які мае таксама і нямецкія карані. Яе сястру клічуць Джэсіка.
Пачала гуляць у тэніс у тры гады. Паралельна яна сур’ёзна займалася плаваннем, паказвала добрыя рэзультаты на мясцовых спаборніцтвах, але ў выніку засяродзілася на тэнісе. Бацькі садзейнічалі захапленню дачкі, а маці дагэтуль з’яўляецца яе менеджарам.
Любіць гуляць на ўсіх пакрыццях, больш за ўсё аддаючы перавагу траве. Улюбёныя турніры — Індыян-Уэлс і Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі. Мае сваю тэнісную акадэмію. Кумірам у свеце тэніса ў дзяцінстве была Штэфі Граф.
Анжаліка Кербер на Вікісховішчы |