Анкістрадэ́смус (Ankistrodesmus) — род аднаклетачных зялёных водарасцей сямейства хларэлавых.
Клеткі памерам 1,4—8 на 10—225 мкм, цыліндрычныя, верацёна- і іголкападобныя. Абалонка тонкая, часта з слоем слізі, за кошт якой клеткі злучаюцца ў характэрным для віду парадку. Хларапласт прысценкавы з выемкай пасярэдзіне ці без яе, з пірэноідам ці без яго.
Вядома звыш 40 відаў. На Беларусі пашыраны анкістрадэсмус іголкападобны (Ankistrodesmus acicularis), анкістрадэсмус зграбны (Ankistrodesmus gracilis), анкістрадэсмус найменшы (Ankistrodesmus minutissimus), анкістрадэсмус псеўдацудоўны (Ankistrodesmus pseudomirabilis), анкістрадэсмус спіральны (Ankistrodesmus spiralis).
Свабодна плаваюць або збіраюцца ў пучкі ў вадаёмах рознага тыпу. Размнажэнне аўтаспорамі. Некаторыя віды могуць прыліпаць да субстрату, часам з утварэннем бурай падэшвы.
Павышаюць прадукцыйнасць рыбагадоўчых сажалак, інтэнсіфікуюць ачыстку сцёкавых водаў.