Аннемары Хубер-Хоц

Аннемары Хубер-Хоц
Федэральны канцлер Швейцарыі[d]
1 студзеня 2000 — 31 снежня 2007
Папярэднік Франсуа Кушпен
Пераемнік Карына Казанова

Нараджэнне 16 жніўня 1948(1948-08-16)
Смерць 1 жніўня 2019(2019-08-01)[1] (70 гадоў)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аннемары Хубер-Хоц (ням.: Annemarie Huber-Hotz, 16 жніўня 1948, Баар, кантон Цуг, Швейцарыя -1 жніўня 2019) — федэральны канцлер Швейцарыі з 1 студзеня 2000 па 31 снежня 2007 года.

Хубер-Хоц скончыла пачатковую і сярэднюю школу ў Баары і гімназію ў Цузе. Затым яна вывучала сацыялогію, этналогію і палітычныя навукі ва ўніверсітэтах Берна, Упсалы (Швецыя) і ў Інстытуце міжнародных даследаванняў у Жэневе.

У 1976—1977 гадах вывучала прасторавае планаванне ў кантоне Цуг. У 1978—1981 гадах працавала ў прэс-службе Генеральнага сакратарыята парламента Швейцарыі. У 1981—1992 гадах працавала ў сакратарыяце Савета кантонаў Швейцарыі. У 1989—1992 гадах — дырэктар Навуковай службы парламента. У 1992—1999 гадах — генеральны сакратар Федэральнага сходу. У 2000—2007 гадах = федэральны канцлер Швейцарыі. У 2011—2019 гадах — прэзідэнт швейцарскага Чырвонага Крыжа і віцэ-прэзідэнт ex-officio Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.