Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара

Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара
катал.: Enric Prat de la Riba
старшыня Сходу правінцыі Барселона[d]
2 красавіка 1907 — 1 жніўня 1917
Папярэднік Joaquim Sostres i Rey[d]
Пераемнік Juan Vallés y Pujals[d]
прэзідэнт Каталонскай садружнасці[d]
6 красавіка 1914 — 1 жніўня 1917
Пераемнік Josep Puig i Cadafalch[d]
старшыня (Centre Escolar Catalanista[d])
1890 — 1891

Нараджэнне 29 лістапада 1870(1870-11-29)[1][2]
Смерць 1 жніўня 1917(1917-08-01)[1][2] (46 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні катал.: Enric Prat de la Riba i Sarrà
Бацька Esteve Prat de la Riba i Magarins[d]
Жонка Josepa Dachs i Carné[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара (катал.: Enric Prat de la Riba i Sarrà; 29 лістапада 1870, Кастэльтэрсоль — 4 жніўня 1917, там жа) — каталонскі палітычны і культурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў руху каталонскіх нацыяналістаў у канцы XIX стагоддзя, публіцыст і тэарэтык каталанізму.

Нарадзіўся ў заможнай сям’і. Вывучаў юрыспрудэнцыю ўва ўніверсітэтах Барселоны і Мадрыда. У 1887 годзе А. Прат паступае ў Цэнтр каталонскай адукацыі (Centre Escolar Catalanista), дзе ўпершыню было сфармулявана вызначэнне каталанізму. У 1890 годзе ён становіцца прэзідэнтам гэтай установы. У 1892 годзе ён у якасці сакратара вёў пасяджэнні, на якім была прынятая Манрэская праграма, якая заклала асновы для аўтаноміі Каталоніі. А. Прат быў адным з пачынальнікаў культурнага каталонскага нацыянальнага руху навесентызму.

Будучы прэзідэнтам гарадскога савета Барселоны, А. Прат ў 1907 годзе засноўвае Інстытут вывучэння Каталоніі. Роўным чынам ён быў ініцыятарам стварэння Каталонскай садружнасці, першым прэзідэнтам якой і заставаўся — з 6 красавіка 1914 года і аж да свайго скону. Каталонская садружнасць адказвала за ажыццяўленне важных будаўнічых збудаванняў, транспартных і культурных праектаў, многія з якіх захоўваюць сваё значэнне і па гэты дзень.

А. Прат-дэ-ла-Рыба з’яўляецца аўтарам шэрагу палітычных твораў, якія адыгралі немалую ролю ў абуджэнні нацыянальных пачуццяў сярод каталонцаў канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Сачыненні (выбранае)

[правіць | правіць зыходнік]
  • Missatge al Rei dels Hel·lens (1897)
  • Compendi de la doctrina catalanista
  • Compendi de la Història de Catalunya
  • La nacionalitat catalana (1906)

Зноскі

  • Ollé i Romeu, Josep Maria (1995). Homes del catalanisme. Bases de Manresa. Diccionari biogràfic (1a edició, pàg. 197—200). Barcelona: Rafael Dalmau, Editor. ISBN 84-232-0484-7.
  • Jordi Penarroja, Ramon Cotrina, Fermin Jerez, «Prat De la Riba, reconstructor de la nacionalitat», (Col·leccio Personatges catalans de tots els temps) Barcelona, Editorial Blume, 1980, 94 pàgines, ISBN 84-7031-257-X