Анто́н Уладзі́міравіч Шу́нін (руск.: Антон Владимирович Шунин; нар. 27 студзеня1987, Масква, СССР) — расійскі футбаліст, брамнік і капітан маскоўскага «Дынама».
Антон з’яўляецца выхаванцам футбольнага клуба «Дынама» з Масквы. 21 красавіка 2007 года дэбютаваў у асноўным складзе «Дынама» ў матчы 6-га тура чэмпіянату Расіі супраць каманды «Хімкі», які скончыўся перамогай «Дынама» з лікам 2:1.