Антоніа Берні | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1905[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1981[3][4][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, скульптар, мастак-манументаліст |
Жанр | партрэтны жывапіс[d][1] і фігуратывізм[d][6] |
Мастацкі кірунак | Сацыяльны рэалізм[1] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэлезіа Антоніа Берні (ісп.: Delesio Antonio Berni; 14 мая 1905 — 13 кастрычніка 1981) — аргенцінскі мастак-фігуратывіст. Быў звязаны з арт-рухам, вядомым як «Новы рэалізм» (ісп.: Nuevo Realismo), лацінаамерыканскай галіны сацыяльнага рэалізму.
Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай рэалістычнай школы, т. зв. «новага рэалізму» ў 1930-я гады. Зрабіў шэраг размалёвак у Буэнас-Айрэсе і Нью-Ёрку (з Д. Сікейрасам, Х. К. Кастаньіна, Л. Э. Спілімберга і інш.) на тэмы жыцця і гісторыі аргенцінскага народа. Вядомы, у прыватнасці серыяй калажаў Хуаніта Лагуны, якія паказваюць беднасць і наступствы індустрыялізацыі ў Буэнас-Айрэсе. У карціне «Поўнач над светам» пад уражаннем грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936—39) стварыў вобраз народнай мужнасці і жалобы.