Анці Туленхейма (фінск.: Antti Agathon Tulenheimo, 4 снежня1879 — 3 верасня1952) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, прэм’ер-міністр краіны ў 1925, старшыня Нацыянальнай кааліцыйнай партыі.
Па адукацыі — юрыст, выкладаў з 1911 па 1918 г. у Хельсінкскім універсітэце, у 1919 прызначаны прафесарам крымінальнага права ў універсітэце Хельсінкі. З 1926 па 1930 і з 1944 да сваёй смерці быў рэктарам Хельсінкскага ўніверсітэта. Палітычную кар’еру пачаў у 1914, быў абраны ў фінскі Сойм. Пасля абіраўся дэпутатам Эдускунты і прадстаўляў там з 1922 па 1923 і з 1930 па 1932 Нацыянальную кааліцыйнага партыю Фінляндыі.
Пасля абвяшчэння незалежнасці краіны з мая 1918 да жніўня 1919 г. быў губернатарам правінцыі Хямэ, а таксама з лістапада 1918 па красавік 1919 — міністрам у кабінеце Л.Інгмана. З 1921 па 1924 Туленхейма быў старшынёй Нацыянальнай кааліцыйнай партыі. У сакавіку 1925 стаў прэм’ер-міністрам кааліцыйнага ўрада Нацыянальнай кааліцыйнай партыі і Аграрнай лігі. Пасля сыходу ў адстаўку ў снежні 1925 адышоў ад удзелу ў палітычным жыцці.