Горад
Аншыета
Anchieta
| ||||||||||||||||||||||||||
Аншые́та (парт.: Anchieta) — горад у бразільскім штаце Эспірыту-Санту. Насельніцтва (2018 г.) — 28 736 чалавек.
Аншыета была заснавана ў 1561 г. як езуіцкая місіянерская вёска для індзейцаў тупі пад назвай Рэрытыба. У ёй правёў свае апошнія гады знакаміты езуіцкі пісьменнік і даследчык Жазэ ды Аншыета. Пасля выгнання езуітаў з партугальскіх валоданняў у 1759 г. вёска атрымала назву Віла-Нова-ды-Беневентэ.
У 1887 г. населены пункт набыў статус горада і сучасную назву. У канцы XIX — пачатку XX яго насельніцтва значна вырасла дзякуючы іміграцыі з Італіі.
Аншыета — адзін з турыстычных цэнтраў Эспірыту-Санту. У гарадской эканоміцы пераважае сфера паслуг. Многія гараджане — уладальнікі сельскагаспадарчых надзелаў у ваколіцах, займаюцца жывёлагадоўляй, вырошчваннем рысу, гародніны і бананаў.