Арапеш | |
---|---|
Таксон | сям'я |
Прарадзіма | востраў Новая Гвінея |
Арэал | Папуа — Новая Гвінея |
Колькасць носьбітаў | болей за 30000 |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Папуаскія мовы |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | map |
ISO 639-5 | — |
Арапе́ш (саманазва: Arapesh, літаральна "чалавек") — група папуаскіх моў сям'і Тарычэлі. Агульная колькасць носьбітаў (2015 г.) - 31 600 чал.[1][2][3]
На мовах арапеш размаўляюць папуаскія народы арапеш, што жывуць уздоўж ракі Сепік і мора Бісмарка на поўначы дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Вылучаецца некалькі асноўных груп моў — абу, урыта і каву. На каву размаўляюць горныя арапеш. З-за ізаляванасці іх мова падзяляецца на некалькі дыялектаў, якія некаторыя лінгвісты прапануюць лічыць асобнымі мовамі.