Горад
Арбарэя
Arborea
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арбарэ́я (італ.: Arborea) — горад і камуна ў Італіі на востраве Сардзінія. Насельніцтва (2018 г.) — 3 899 чалавек.
Арбарэя была заснавана 29 кастрычніка 1928 г. на заходнім узбярэжжы Сардзініі на месцы цэнтра аднайменнай сярэднявечнай сардзінскай дзяржавы. Першапачаткова названа Вільяджа-Мусаліні ў гонар Беніта Мусаліні. Назва была зменена 8 сакавіка 1944 г. Заснаванне было звязана з меліярацыяй навакольнай даліны. Насельніцтва горада фарміравалася з тубыльцаў, выхадцаў з Апенінскага паўвострава, у пасляваенны час — з перасяленцаў з Трыеста і Фрыулі.
Арбарэя — цэнтр сельскагаспадарчай вытворчасці, вядомы штогадовымі фестывалямі клубніц. Працуе прадпрыемства па перапрацоўке малака.