Арва Антонавіч Метс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1997[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, перакладчык |
Мова твораў | руская |
Арва Антонавіч Метс (29 красавіка 1937 — 1997) — рускі паэт, тэарэтык і практык рускага верлібра, перакладчык.
Нарадзіўся 29 красавіка 1937 года Таліне ў сям’і лютэранкі і праваслаўнага.
Скончыў Ленінградскі бібліятэчны інстытут. Працягнуў вучобу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага. Быў арганізатарам літаратурных вечароў у Маскве. У 1975—1991 гг. працаваў у аддзеле паэзіі часопіса «Новы мір». Кіраваў літаратурным клубам «На Таганке». Яго вершы публікаваліся ў літаратурных часопісах СССР і Расіі. Пры жыцці выйшлі тры яго кнігі. Пасмяротнае выданне 2006 году з’яўляецца амаль поўным зборам яго тэкстаў. Вершы Метса публікаваліся таксама ў перакладзе на ангельскую, нямецкую, хіндзі і іншыя мовы.
Пасля паэтаў,
якія не любяць прастату,
я жадаю — да яе вытокаў.
Жадаю дадому,
дзе бацька — садоўнік
і збірае кнігі.
Маці мая ўсё паўнее
І затыхаецца -
быццам нясе на сабе
мяне, маю паэзію,
заблытанае жыццё і пошукі.