Арганізацыя Дагаворы пра калектыўную бяспеку | |
---|---|
| |
Аб'яднаны штаб | Масква |
Адрас | 101000, Москва, Сверчков переулок, 3/2[1] |
Тып арганізацыі | Ваенна-палітычны саюз |
Афіцыйныя мовы | Руская |
Кіраўнікі | |
Генеральны сакратар | Станіслаў Зась |
Начальнік Аб'яднанага штаба | Анатоль Сідараў |
Заснаванне | |
Падпісанне Дагавора аб калектыўнай бяспецы | 15 мая 1992 |
Падпісанне Дагавора аб стварэнні АДКБ | 7 кастрычніка 2002 |
Уваходжанне ў сілу Дагавора аб стварэнні АДКБ | 18 верасня 2003 |
Колькасць членаў | 63 |
Член у |
Арменія Беларусь Казахстан Кыргызстан Расія Таджыкістан |
Афіцыйны сайт АДКБ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор увайшоў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўвайшлі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.
Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.
АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.
4 лютага 2009 года ў Маскве лідары краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.
Дата | Назва (месца) | Заўвагі | |
---|---|---|---|
1 | 17—20 жніўня 2020 | «Эшалон-2020» | |
2 | 12—16 кастрычніка 2020[2] | «Непарушнае брацтва-2020» (Рэспубліка Беларусь) | камандна-штабныя вучэнні |
3 | 22 ліпеня 2021 | «Граніца 2021» (Таджыкістан) | |
4 | 18—23 кастрычніка 2021 | «Узаемадзеянне», «Пошук» і «Эшалон» (таджыкска-афганская граніца) | |
5 | 8—12 лістапада 2021[3] | «Непарушнае брацтва-2021» (Расійская Федэрацыя) | вучэнні ў выглядзе міратворчай аперацыі |
6 | 27 чэрвеня — 4 ліпеня 2022[4] | «Нелегал-2022» (тэрыяторыя дзяржаў-членаў АДКБ) | супрацьдзеянне незаконнай міграцыі |
7 | 2—5 жніўня 2022[5] | «Кобальт-2022» | |
8 | 26 верасня — 8 кастрычніка 2022[6] | «Пошук-2022», «Эшалон-2022» і «Узаемадзеянне-2022» (Казахстан)[7] |