Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of Arkansas for Medical Sciences | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Arkansas for Medical Sciences |
Заснаваны | 1879 |
Студэнты | 2 907[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Літл-Рок, Арканзас, ЗША |
Сайт | uams.edu |
Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт (англ.: University of Arkansas for Medical Sciences) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная медыцынская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Літл-Рок у штаце Арканзас.
Вучэльня была заснавана ў 1879 годзе як медыцынская школа. У 1950-х гадах яна была перайменавана ў Медыцынскі цэнтр Арканзаскага ўніверсітэта. Сучасную назву вучэльня атрымала ў 1980 годзе. Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт сёння з'яўляецца часткай сістэмы Арканзаскага ўніверсітэта і складаецца з шасці каледжаў, сямі інстытутаў, некалькіх даследчых цэнтраў, агульнадзяржаўнай сеткі грамадскіх адукацыйных цэнтраў і медыцынскага цэнтра.