Армініянства — кірунак у пратэстанцкім багаслоўі, які сцвярджаў вырашальную ролю свабоды волі ў справе збаўлення. Назва звязана з імем нідэрландскага багаслова Якаба Армінія, які выступіў супраць кальвінісцкай ідэі прадвызначэння. Як асобная партыя армініянцы аформіліся ў 1610 годзе пасля смерці Армінія, аднак яны былі асуджаны на Дордрэхцкім сінодзе 1618 годзе[1] за паў-пелагіянства (меркаванне Р. Ч. Спраўла[2]) и сінергізм. Аднак армініянства істотна паўплывала на фарміраванне багаслоўя агульных баптыстаў[3].
Сярод прадстаўнікоў армініянства былі: Сімон Епіскапій (1583—1644), Ян Ітэнбогарт (1557—1644), Ян Олдэнбарневелт (1549—1619) і Гуга Гроцый[4].
Арміній і яго паслядоўнікі адпрэчвалі таксама тыповае для кальвінізму наглядальнае служэнне Царкве і сцвярджалі неабходнасць рэлігійнай цярпімасці.
Ідэі армініянства знаходзілі прыхільнікаў і за межамі Нідэрландаў: у XVIII ст. армініянскае разуменне прадвызначэння праявілася ў метадызме, яно таксама аказаў значны ўплыў на рывайвелізм і шэраг пазнейшых багаслоўскіх цячэнняў, якія распаўсюдзіліся пераважна ў англасаксонскім хрысціянстве. У наш час армініянства захавалася галоўным чынам у Нідэрландах, але падверглася значнаму ўплыву ліберальнага рацыяналізму.