![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Артур Гегамавіч Едыгаран | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 чэрвеня 1987[1][2] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 68 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Артур Едыгаран (арм.: Արթուր Գեղամի Եդիգարյան; нар. 26 чэрвеня 1987, Ерэван) — армянскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Арменіі (2008—2015).
Нарадзіўся ў футбольнай сям’і і сам з 6 гадоў займаўся футболам. Выхаванец футбольнай школы ерэванскага «Пюніка», з 2006 года выступаў за асноўны склад клуба, разам з якім выйграў мноства ўнутраных трафеяў. З 2010 года на правах арэнды гуляў у іранскім клубе ПАС. Пасля вяртання з Ірана зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Бананц».
У пачатку 2012 года цікавасць да Едыгарана сталі праяўляць падмаскоўныя «Хімкі». 24 лютага 2012 года ён падпісаў кантракт з гэтым клубам. У чэрвені 2012 года пакінуў «Хімкі» і на кароткі час вярнуўся ў «Пюнік», але ўжо ў жніўні таго ж года стаў іграком ужгарадскай «Гаверлы», у якой правёў увесь сезон 2012/13. Улетку 2013 года перайшоў у «Кайрат», з якім двойчы выйграваў бронзавыя медалі чэмпіянату Казахстана.
У лютым 2015 года прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама». 17 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з дынамаўцамі[3]. У першай палове сезона 2015 быў асноўным апорным паўабаронцам каманды, але са жніўня страціў месца ў аснове і стаў з’яўляцца на полі толькі эпізадычна. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[4].
У студзені 2016 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Алашкерта»[5]. Дапамог «Алашкерту» ўпершыню ў гісторыі выйграць чэмпіянат Арменіі, пасля двойчы паўтараў з клубам гэты поспех.
У ліпені 2019 года пакінуў «Алашкерт» у якасці свабоднага агента і перайшоў у сербскі клуб «Пролетар». Аднак, згуляў за яго толькі ў трох матчах і ў жніўні 2019 года вярнуўся ў «Алашкерт». У снежні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[6].
Гуляў за моладзевую зборную Арменіі. 2 лютага 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Мальты.
З пачатку да лета 2020 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера клуба «Севан».