Праваслаўны сабор | |
Сабор святога Архістратыга Міхаіла (Архангельскі сабор) у Крамлі | |
---|---|
| |
55°45′00″ пн. ш. 37°37′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Маскоўская |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | архітэктура Расіі[d] |
Архітэктар | Алявіз Новы |
Дата заснавання | XVI стагоддзе |
Будаўніцтва | 1505—1508 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710353040 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Сайт | kreml.ru/en/museums/arch… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабо́р свято́га Архістратыга Міхаіла (Архангельскі сабор) у Крамлі — праваслаўны храм, размешчаны на Саборнай плошчы Маскоўскага Крамля.
Першы драўляны Архангельскі сабор у Крамлі ўзнік на месцы цяперашняга, магчыма, яшчэ падчас княжання Міхаіла Харабрыта, брата Аляксандра Неўскага, у 1247—1248 гадах.
У 1333 годзе, за адно лета, Іван Каліта пабудаваў новы каменны храм — па зароку, у падзяку за збавенне Русі ад голаду, выкліканага жытам, якое пайшло ў рост і не дало зерняў. Новы Архангельскі сабор быў асвячоны мітрапалітам Феагностам 20 верасня 1333 года.
Існы сабор быў збудаваны ў 1505—1508 гг. пад кіраўніцтвам італьянскага дойліда Алявіза Новага на месцы старога сабора XIV стагоддзя і асвячоны 8 лістапада 1508 года мітрапалітам Сымонам[1] . З 1599 года па 1765 год пры саборы знаходзіўся асобыя архірэі, абавязкам якіх было здзяйсняць паніхіды ў дні памінання князёў і цароў. З 1743 года па 1883 год быў кафедральным храмам Маскоўскай епархіі. З 1771[2] па 1801 год протаіерэем сабора быў Пётр Аляксееў[3], крупный лексикограф, автор «Церковного словаря».
Паводле Найвышэйшага наказу, Найсвяцейшы Сінод указам ад 23 лютага 1895 года за № 809 перадаў Архангельскі сабор з епархіяльнага ў Прыдворнае ведамства з усёй маёмасцю, капіталам і (часова) клірам[4].
Да ўрачыстасцей па выпадку 300-годдзя дому Раманавых (1913), у саборы былі зроблены вялікія працы па рэстаўрацыі і добраўпарадкаванню, у прыватнасці, па малюнку вялікага князя Пятра Мікалаевіча былі збудаваны шаты над магільняй цара Міхаіла Фёдаравіча з 2-я масіўнымі лампадамі. Імператар Мікалай II, прыбыўшы ў Крэмль 24 мая 1913 года, прайшоў у Архангельскі сабор і запаліў лампады[5][6].