Арэца
Arezzo
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэца (італ.: Arezzo) — горад у італьянскай вобласці (рэгіёне) Таскана, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Арэца размешчана ў 80 км на паўднёвы ўсход ад Фларэнцыі, на пагорках, што атачаюць верхні працяг ракі Арно. Насельніцтва горада налічвае 91600 чалавек (2001).
Заступнікам горада лічыцца святы Данат з Арэца. Свята горада 7 жніўня.