Асака вострая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Carex acuta L., 1753
|
Сінонімы |
---|
- Carex dichroandra V.I.Krecz.
- Carex fuscovaginata Kük.
- Carex sareptana V.I.Krecz.
- Carex acuta f. prolixa (Fries) Sylven
- Carex fuscovaginata Kük
- Carex graciliformis V.I. Krecz.
- Carex gracilis R. Br
- Carex prolixa
- Carex saxatilis laxa (Trautv.) Kalela
- Carex stricta Gooden., non Lam.
- Carex hudsonii A.Benn.
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Асака вострая[1] (Carex acuta) — від травяністых раслін сямейства асаковых, народная назва разанец.
Цёмна-зялёная расліна вышынёю 50—140 см, з доўгім гарызантальным карэнішчам, утварае дзернавінкі. Сцяблы аблісцелыя, востра-шурпатыя, з чырвона-бурымі похвамі. Лісце шырокалінейнае, пляскатае, па краі шурпатае. Колас складаецца з 2—3 тычынкавых і 3—4 цыліндрычных, паніклых песцікавых каласкоў на доўгіх ножках. Лускавінкі каласкоў ланцэтныя, чорна-пурпуровыя. Рыльцаў 2. Мяшочкі двойчыпукатыя, эліптычныя, з жылкамі і цёмным носікам.
Пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі. Часта расце ў поймах рэк, па берагах вадаёмаў, на нізінных балотах, лугах; утварае зараснікі. На Беларусі найбольшыя плошчы ў пойме Прыпяці. Вельмі зменлівы амаль па ўсіх прыкметах від. Цвіце ў маі — жніўні.
Скошаная да цвіцення — добры корм для буйной рагатай жывёлы (мае высокую пажыўную каштоўнасць).
Зноскі