Асаму Сімамура | |
---|---|
яп.: 下村脩 | |
Дата нараджэння | 27 жніўня 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 2018[3] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Tsutomu Shimomura[d] |
Род дзейнасці | хімік, біяхімік, прафесар, хімік-арганік, марскі біёлаг |
Навуковая сфера | біяхімія, біялогія, арганічная хімія і біялогія акіяна |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асаму Сімамура (下村 脩; 27 жніўня 1928 — 19 кастрычніка 2018) — японскі і амерыканскі хімік і біёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2008)[5].
Нарадзіўся ў горадзе Фукутыяма, прэфектура Кіёта, у 1928 годзе. Вырас у Маньчжурыі і Осака, дзе яго бацька служыў у войску.
У 1958 годзе Асаму Сімамура атрымаў дыплом магістра, а праз два гады абараніў дысертацыю. З 1960 года жыў і працаваў у ЗША.
Асаму Сімамура вылучыў бялок з мядузы Aequorea Victoria, якую прыбівае прылівам да заходняга берага Паўночнай Амерыкі, і выявіў, што бялок зіхаціць зялёным святлом ва ўльтрафіялетавым спектры. Зіхоткі бялок, або зялёны флуарысцэнтны пратэін (GFP) у біяхіміі дазваляе сёння сачыць за разнастайнымі працэсамі ў клетках, якія іначай былі б нябачныя, такімі як паступовая атрафія нервовых клетак у хворых на Паркінсон, або развіццё ракавых працэсаў у мозгу.