Асаму Хаяісі | |
---|---|
яп.: 早石修 | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2015 (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта, урач, фізіёлаг, хімік |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асаму Хаяісі (яп.: 早石 修, англ.: Osamu Hayaishi; 8 студзеня 1920 — 17 снежня 2015) — японскі біяхімік, дырэктар Інстытута біятэхналогій Осакі.
Нарадзіўся ў горадзе Стоктан (Каліфорнія), ЗША. Атрымаў ступень доктара медыцыны ў Осакскім універсітэце ў 1942 годзе. Быў прафесарам у многіх універсітэтах Японіі і ЗША, і кіраўніком каля 600 аспірантаў. Больш за сто яго вучняў сталі прафесарамі ў розных універсітэтах Японіі. Найбольш вядомыя Ясутомі Нісідзука і Тасуку Хондзё.
Прэзідэнт Міжнароднага саюза біяхіміі і малекулярнай біялогіі з 1973 па 1976 гады.