![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
20 чэрвеня 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 198 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 101 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Асмір Бегавіч (басн.: Asmir Begović; нар. 20 чэрвеня 1987, Трэбіне, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Куінз Парк Рэйнджэрс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.
Бегавіч падпісаў моладзевы кантракт з «Портсмутам» у 2003 годзе. За час знаходжання ў клубе некалькі гадоў правёў у арэндах у клубах, як «Ла-Луўер», «Маклсфілд Таўн», «Борнмут» і «Ёвіл Таўн». 23 лістапада 2009 года Асмір быў адкліканы назад у «Портсмут» з-за траўмы асноўнага брамніка клуба, Дэвіда Джэймса. Па вяртанні ў клуб згуляў 15 матчаў падчас сезона 2009/10.
На 1 лютага 2010 года Бегавіч падпісаў кантракт з клубам «Сток Сіці» на чатыры з паловай гады. Трансфер абыйшоўся «ганчарам» у 3,25 млн фунтаў[3]. Дэбютаваў у новым клубе ў гульне супраць «Чэлсі» 25 красавіка 2010 года, замяніўшы траўмаванага Томаса Сёрэнсена на 35-й хвіліне[4].
13 ліпеня 2015 года стаў іграком лонданскага «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 4 гады і атрымаўшы кашулю з нумарам 1, які раней належаў Петру Чэху[5]. У складзе «Чэлсі» быў другім брамнікам пасля Цібо Куртуа. 30 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бегавіча ў «Борнмут»[6].
У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да азербайджанскага «Карабаха»[7]. У студзені 2020 года перабраўся ў «Мілан»[8], дзе быў другім брамнікам. Па заканчэнні сезона ў жніўні 2020 года вярнуўся ў «Борнмут», дзе ў сезоне 2020/21 быў асноўным брамнікам у Чэмпіёншыпе.
У ліпені 2021 года перайшоў у «Эвертан», дзе быў рэзервовым брамнікам. Пакінуў клуб у якасці свабоднага агента па заканчэнні сезона 2022/23, а ў ліпені 2023 года далучыўся да «Куінз Парк Рэйнджэрс».
Асмір нейкі час правёў у складзе моладзевай зборнай Канады, бо разам з бацькамі з дзесяці гадоў жыў у гэтай краіне. Таму меў намер выступаць за нацыянальную зборную гэтай краіны. Аднак 21 жніўня 2009 года Асмір прыняў выклік у зборную Босніі і Герцагавіны на матчы супраць зборнай Арменіі і Турцыі. Дэбютаваў толькі ў наступным матчы супраць зборнай Эстоніі.
«Чэлсі»: