Асот палявы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Sonchus arvensis L., 1753 | |||||||||||||||||||||
|
Асот палявы[1], Асот[2], Жаўтасот[3] (Sonchus arvensis) — кветкавая травяністая расліна сямейства астравых. Пустазелле.
Шматгадовая расліна са стрыжнёвым коранем, што пранікае ў глебу на глыбіню да 100 см, і доўгімі гарызантальнымі, вельмі крохкімі каранямі, якія даюць шмат прыдаткавых пупышак. Сцябло голае, прамое і галінастае. Размнажаецца насеннем (да 20 тыс. з расліны) і вегетатыўна.
Засмечвае пасевы сельскагаспадарчых культур, агароды, сады.