Астракветныя

Астракветныя

Дзьмухавец (Taraxacum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asterales Lindl., 1833


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35419
NCBI  4209
EOL  4205
FW  54943

Астракве́тныя (Asterales, або Synandrae) — парадак двухдольных раслін.

Гэта шматгадовыя ці аднагадовыя травы і паўкусты, радзей кусты, ліяны ці невялікія дрэвы. Лісты чарговыя ці радзей супраціўныя, часам кальчаковыя, простыя, ад цэльных да расчлянёных, бываюць рэдукаваныя, без прылісткаў. Характэрна прысутнасць запаснога вугляводу інуліну. Кветкі сабраны ў рацэмозныя (батрычныя) суквецці кошыкі. Апошні ўяўляе сабой кветаложа — выцягнутае, выпуклае ці ўвагнутае. Звонку кветаложа акружана абгорткай з відазмененых верхавінкавых лістоў. Абгортка можа быць з аднаго раду або яна шматрадная (бадзяк), чарапічная ці кручкаватая (лопух).

Асобныя кветкі кошыка сядзяць на плоскім, больш ці менш выпуклым ці нават верацёнападобным агульным кветаложы. У кошыках з аднароднымі кветкамі краявыя (прамянёвыя) кветкі — жаночыя ці бясплодныя, а цэнтральныя (дыскавыя) — двухполыя ці функцыянальна мужчынскія. Калякветнік і андрацэй 5-членныя ці рэдка чатырохчленныя. Трубка чашачкі разам з асновай трубачкі вяночка поўнасцю прырасла да завязі, і яе свабодныя лопасці звычайна моцна відазменены і ператвораны ў чубок, ці папус, які часта рэдукаваны ці адсутнічае. Вяночак пяці асноўных тыпаў: трубчасты (актынаморфны і поўнасцю зрослапялёсткавы, на вяршыні пяцізубчасты), язычковы (на ранняй стадыі развіцця трубчасты, але ў час цвіцення расшчапляецца ўздоўж і ператвараецца ў язычковы); двухгубы зігаморфны з трохчленнай, верхняй і двухчленнай, ніжняй губамі; несапраўднаязычковы — на вяршыні трохзубчасты і варонкападобны — вяночак мае не зусім роўныя долі, ён злёгку зігаморфны. Тычынкі прымацаваны да трубкі вяночка і чаргуюцца з пялёсткамі, ніткі звычайна свабодныя, але могуць зрастацца ў трубку. Пыльнікі звычайна склеены паміж сабой. Гінецэй з дзвюх медыяльных карпел, паракарпны. Пад рыльцам слупок часта нясе каўнерык валаскоў (вымятаючыя валаскі). Завязь ніжняя, аднагнездавая з адной семязавяззю.

Парадак уключае каля 28 тыс. відаў (900—1000 родаў), распаўсюджаных па ўсім зямным шары і прадстаўленых ва ўсіх кліматычных зонах. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу эвастэрыды II.

Паводле сістэме класіфікацыі APG II (2003) парадак Астракветных складаецца з 13 сямействаў:

[+…] — сямейства, якое можа быць аддзелена ад папярэдняга;
§ — сямейства, склад якога змяніўся ў параўнанні з Сістэмай APG (1998)

Ніжэй прыведзена кладаграма групы asterids, якая паказвае меркаваныя роднасныя адносіны парадку Астракветныя паводле сістэмы класіфікацыі APG III (2009)[3]:

asterids  

Кізілакветныя (Cornales)




Верасакветныя (Ericales)


euasterids  
lamiids (euasterids I)

(Garryales)




Агурочнікавыя (Boraginaceae)



Гарычкакветныя (Gentianales)




Паслёнакветныя (Solanales)



Ясноткакветныя (Lamiales)





campanulids (euasterids II)  

(Aquifoliales)




Астракветныя (Asterales)



(Escalloniales)




(Bruniales)




Парасонакветныя (Apiales)




(Paracryphiales)



Варсянкакветныя (Dipsacales)










Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондан: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (Праверана 25 мая 2010)
  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6