Атон II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Otto II | |||||||
![]() Атон II і яго жонка Агнеса | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвіг I | ||||||
Пераемнік | Людвіг II, Генрых XIII | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 красавіка 1206[1] |
||||||
Смерць |
29 лістапада 1253[3] (47 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Людвіг I Баварскі[d][5] | ||||||
Маці | Людміла Чэшская[d][5] | ||||||
Жонка | каля Агнэса Пфальцкая[d][5][6] | ||||||
Дзеці | Людвіг II Баварскі[d][5], Генрых XIII[d], Елізавета Баварская[d][5], unknown von Kelheim[d][7], Agnes von Bayern[d][7] і Sophie von Bayern[d][7] | ||||||
![]() |
Атон II Найяснейшы (ням.: Otto II. der Erlauchte; 7 красавіка 1206, Кельгайм — 29 лістапада 1253, Ландсгут) — з 1227 года Пфальцграф Рэйнскі, з 1231 года герцаг Баварыі, з дынастыі Вітэльсбахаў.
Сын Людвіга I Кельгаймскага. У выніку шлюбу Атона з Агнесай, дачкой Генрыха V і ўнучкай Конрада Гогенштаўфена, імператар Фрыдрых II аддаў рэйнскае пфальцграфства бацьку Атона, які перадаў апошняе Атону ў 1227 годзе. У 1231 годзе, пасля смерці Людвіга, Атон таксама атрымаў у спадчыну і герцагства Баварыя. У тым жа годзе ён перанёс рэзідэнцыю Вітэльсбахаў у Ландсгут.
Яго кіраванне ў Баварыі адзначылася ўнутранымі разладамі, звязаными са свецкай уладай біскупаў, якія імкнуліся да поўнай незалежнасці. Папская партыя часова здолела пахіснуць яго вернасць Фрыдрыху II, але ў час найвялікшай небяспекі Атон у 1246 годзе выдаў сваю дачку Лізавету за сына Фрыдрыха, караля Конрада IV, і быў верным яго паплечнікам у барацьбе з Генрыхам Распэ і Вільгельмам Галандскім, за што быў адлучаны ад царквы, а краіна яго падверглася інтэрдыкту. Калі Конрад IV у 1251 годзе ўвайшоў у Італію, ён прызначыў Атона рэгентам Германіі[8].
У 1222 годзе Атон жаніўся ў Вормсе з Агнесай, дачкой рэйнскага пфальцграфа Генрыха V. Іх дзеці: