Атон Арсеола

Атон Арсеола
італ.: Ottone Orseolo
27-ы Венецыянскі дож[d]
1009 — 1026
Папярэднік П'етра II Арсеола
Пераемнік Pietro Barbolano[d]

Нараджэнне 993
Смерць 1032
Род Orseolo[d]
Бацька П'етра II Арсеола
Маці Марыя Кандзіяна[d]
Жонка Грымельда Венгерская[d]
Дзеці Пётр Арсеола і Фроза Арсеола[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Pietro II & Otto Orseolo

Атон Арсеола (італ.: Ottone Orseolo; 9921032, Канстанцінопаль) — 27-ы венецыянскі дож (1009—1026).

Герб роду Арсеола

Атон Арсеола стаў самым маладым дожам Венецыі, стаўшы суправіцелем, а затым і атрымаўшы ў спадчыну трон пасля свайго бацькі П’етра II Арсеола ва ўзросце 16 гадоў. Пры абранні яго не было пададзена ніводнага голасу супраць. Быў жанаты з дачкой венгерскага караля Стэфана. Пасля смерці патрыярха Града Атон прызначыў на гэту пасаду свайго старэйшага брата Орса, які да таго займаў кафедру ў Тарчэла, а кафедру перадаў іншаму брату, Вітале. Гэта выклікала асцярогі ў часткі венецыянцаў, якія асцерагаліся, што Атон рыхтуе спадчынную манархію, іх узначаліў новы патрыярх Аквілеі Попа Трэфен. Трэфен, які заявіў свае прэтэнзіі на патрыярхію Граду, абвясціў Орса ўзурпатарам. Незадаволенасць венецыянцаў вымусіла Атона і Орса бегчы з Венецыі ў 1022 годзе. Трэфен увойдучы ў Града пачаў рабаваць цэрквы і кляштары, што выклікала гнеў венецыянцаў, якія заклікалі братоў Арсеола вярнуцца ў 1023 годзе, а ў 1024 годзе Ян XIX пацвердзіў незалежнасць дыяцэзіі Града. У 1026 годзе пры прызначэнні на царкоўныя пасады Атон ізноў сутыкнуўся з моцнай апазіцыяй венецыянцаў, якія схапілі яго, згалілі бараду і выгналі ў Канстанцінопаль.

Андрэа Дандала так апісваў Атона Арсеола праз тры стагоддзі пасля яго смерці:

Каталік па веры, чысты ў намерах, справядлівы ў судзе, набожны ў рэлігіі, прыстойны ў паўсядзённым жыцці, багаты, поўны добрых якасцей, а таму і быў усімі прызнаны сапраўдным спадчыннікам свайго бацькі і дзеда

Зноскі

  • Джон Норвич. История Венецианской республики = John Julius Norwich. A History of Venice. New York, 1982. — Масква: АСТ, 2009. — 896 с. — ISBN 978-5-17-059469-6.