Атыдэя |
Атыдэя асліная (Otidea onotica) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Клас: | Пецыцаміцэты (Pezizomycetes) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Otidea (Pers.) Bonord. (1851)
|
Сінонімы |
---|
- Peziza subgen. Cochlearia Cooke (1879)
- Otidea subgen. Pseudotis Boud. (1885)
- Cochlearia (Cooke) Lambotte (1888)
- Pseudotis (Boud.) Boud. (1907)
- Flavoscypha Harmaja (1974)
|
|
Атыдэ́я[1], Вушка[2] (Otidea) — род сумчатых грыбоў сямейства Піранемавыя (Pyronemataceae) парадку Пецыцавыя (Pezizales).
Пладовыя целы (апатэцыі) буйныя, аднабока развітыя, вухападобныя, з завернутымі ўсярэдзіну краямі, каля асновы звужаныя ў ножку, мясістыя, ярка-афарбаваныя або карычнева-бурых таноў, звонку гладкія, з гіменіем на ўвагнутай паверхні, сядзяць групамі, радзей адзіночныя. Сумкі цыліндрычныя, 8-споравыя. Сумкаспоры эліпсоідныя, бясколерныя, гладкія.
Вядома некалькі дзясяткаў відаў, пашыраных у Еўропе, Амерыцы, Індыі, Аўстраліі. На Беларусі трапляюцца атыдэя заячая (Otidea leporina), атыдэя асліная (Otidea onotica).
Сапратрофы. Растуць у лясах на глебе.
Малавядомыя ядомыя грыбы.
Зноскі