Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 (31) студзеня 1903[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1990[2][1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1919—1920, 1923—1968 |
Званне | |
Камандаваў |
43-я армія, 1-я Чырванасцяжная армія |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў (18 (31) студзеня 1903, вёска Акініна-Баклашы, Іркуцкая губерня — 1 верасня 1990, Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, камандуючы 43-й Арміяй, якая вызваліла Віцебск ад нямецкіх акупантаў і ўдзельнічала ў штурме Кёнігсберга, генерал арміі. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1974).
Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў нарадзіўся 18 (31) студзеня 1903 года ў вёсцы Акініна-Баклашы Іркуцкай губерні (цяпер сяло Баклашы Шэлехаўскага раёна Іркуцкай вобласці), у сялянскай сям’і. У 1919—1920 гадах ваяваў у партызанскім атрадзе на Далёкім Усходзе. Пачаў служыць у РККА ў 1923 годзе[3]. Скончыў пяхотную школу ў 1926 годзе, затым Ваенна-палітычныя курсы ў 1929 годзе і Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў 1936 годзе[3]. Удзельнічаў у баях на КУЧ у 1929 годзе. Член ВКП (б) з 1926 года.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 камандаваў 78-й (з 26 лістапада 1941 года — 9-й гвардзейскай) стралковай дывізіяй, якая вызначылася ў бітве за Маскву. З кастрычніка 1942 года быў камандзірам стралковага корпуса, а з мая 1944 года камандаваў 43-й Арміяй, якая ўдзельнічала ў Беларускай аперацыі[3], у прыватнасці, у аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 года, у выніку якой быў вызвалены Віцебск. На чале гэтай жа арміі ўдзельнічаў у вызваленні Літвы і ў Усходне-Прускай аперацыі. У перыяд вайны супраць імперыялістычнай Японіі ў жніўні 1945 года камандаваў 1-й Чырванасцяжнай арміяй.
Пасля вайны з 1946 па 1953 год камандуючы арміяй, затым працаваў начальнікам курсаў «Стрэл»[3], з 1955 года камандаваў войскамі Варонежскай ваеннай акругі[3], а ў 1957 годзе быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР. З 1963 года з’яўляўся камандуючым войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. З 1968 года — інспектар-дарадца Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР[3]. Член ЦК КПСС з 1966 па 1971 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-га і 7-га скліканняў[3].