Афані

Афані
грэч. Οθωνοί
Від на востраў
Від на востраў
Характарыстыкі
Плошча10,078 км²
Найвышэйшы пунктМеравіглі, 393 м
Насельніцтва663 чал. (2001)
Шчыльнасць насельніцтва65,79 чал./км²
Размяшчэнне
39°51′03″ пн. ш. 19°23′46″ у. д.HGЯO
АрхіпелагІанічныя астравы
Краіна
ПерыферыяІанічныя астравы
Перыферыйная адзінкаНом Керкіра
Афані (Грэцыя)
Афані
Афані
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афані (грэч. Οθωνοί) — невялікі муніцыпалітэт і востраў у складзе Іанічных астравоў. Частка архіпелага Астравы Дыяпотыя. З’яўляецца самым западым востравам Грэцыі. Размяшчаецца за 23 км на поўнач ад Керкіры, за 12 км ад Эрыкусы і 10 км ад Матракі. адміністрацыйна ўваходзіць у ном Керкіра і ў Перыферыю Іанічных астравоў. Найбуйнейшы населены пункт і порт — вёска Афані. Насельніцтва паводле перапісу 2001 года — 661 чалавек. Плошча — трохі больш за 10 км².

Фізічная геаграфія

[правіць | правіць зыходнік]

На востраве — густая расліннасць, пераважна хвоі і масліны. З араграфічнага пункту гледжання, востраў з’яўляецца даволі гарыстым.

Паводле традыцыі, Афані мог бы быць астравом Агігія, які згадваецца ў Адысеі. Да таго ж гаворыцца, што ў пячоры ля пляжа Амаса Аспраса (Άμμος Άσπρος) Каліпса ўтрымлівала Адысея. У 1571-ым годзе, Рэспубліка Венецыя засяліла Афані жыхарамі Паксас, ад якіх, верагодна, паходзіць большасць сучасных астраўлян; па меры роста насельніцтва, жыхары Афані засялялі суседнія астравы Эрыкусы і Матракі. У 1846-ым годзе, востраў увайшоў у склад грэчаскай дзяржавы, як і астатнія Іанічныя астравы.

Большасць насельніцтва канцэнтруецца ў вёсцы Афані, найбуйнешым з 13 населеных пунктаў якія складаюць раён Афані.

  • Венецыянская крэпасць: яе руіны знаходзяцца ў заходняй частцы вострава.
  • Маяк: пабудаваны ў 1872 годзе побач з крэпасцю.
  • Харыё (Χωριό): сяло мае чатыры царквы візантыйскай архітэктуры.