Афонсу Энрыкіш | |
---|---|
Месцазнаходжанне | Гімарайнш, Партугалія |
Пабудаваны | 1930 |
Адкрыты | 27 ліпеня 2003 |
Кошт узвядзення | € 37,3 млн[1] |
Архітэктар | Эдуарду Гімарайнш |
Уладальнік | Віторыя Гімарайнш[d] |
Хатняя каманда | Віторыя Гімарайнш[d] |
Умяшчальнасць | 30 029 |
Памеры поля | 107 x 72 м |
Сайт | vitoriasc.pt/patrimonio/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Афо́нсу Энры́кіш» (парт.: Estádio D. Afonso Henriques) — футбольны стадыён у горадзе Гімарайнш, Партугалія. Стадыён належыць муніцыпалітэту горада Гімарайнш і выкарыстоўваецца футбольным клубам «Віторыя Гімарайнш» для правядзення сваіх хатніх матчаў. Размешчана арэна ў цэнтры горада, у некалькіх хвілінах хады ад галоўнай плошчы горада Торал.
Арэна названа ў гонар першага караля Партугаліі Афонсу Энрыкіша, які нарадзіўся ў горадзе Гімарайнш.
Стадыён быў пабудаваны ў 1930 годзе. У 2003 годзе ён быў рэканструяваны і пашыраны да чэмпіянату Еўропы па футболе па праекце архітэктара Эдуарду Гімарайнша. «Афонсу Энрыкіш» умяшчае 30 146 гледачоў, з якіх 452 — VIP-месцы і 120 месцаў для журналістаў[2]. Арэна мае 30 выхадаў, што дазваляе эвакуіраваць 30 000 чалавек за 8 хвілін.
25 студзеня 2004 года «Бенфіка» прыехала ў Гімарайнш, каб згуляць з мясцовай камандай «Віторыя». Гульня транслявалася ў прамым эфіры, «Бенфіка» вяла з лікам 1:0; Міклаш Фехер, які выйшаў на замену, атрымаў жоўтую картку ў кампенсаваны час і раптам схіліўся сагнуўся ад болю, і затым паваліўся назад на спіну. Ігракі і персанал клуба спрабавалі дапамагчы Фехеру да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі, але не змаглі - футбаліст памёр ад гіпертрафічнай кардыяміяпатыі.