Ахмед Хусейн аш-Шараа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. أحمد الشرع | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Abu Jaber Shaykh[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
29 кастрычніка 1982[1] (42 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | араб. أحمد حسين الشرع | ||||||
Бацька | Hussein al-Sharaa[d] | ||||||
Жонка | Latifa al-Droubi[d][3] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Член у |
|
||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Прыналежнасць | Хаят Тахрыр аш-Шам | ||||||
Званне | эмір | ||||||
Бітвы |
|
||||||
![]() |
Ахмед Хусейн аш-Шараа, таксама вядомы пад псеўданімам Абу Мухамад аль-Джулані / Галані[4][5] (араб. أبو محمد الجولاني[6][7], араб. أحمد حسين الشرع; нар. 29 кастрычніка 1982[1], Эр-Рыяд[2]) — палітык-ісламіст і дзеяч джыхадзісцкага руху, пасля падзення рэжыма Башара Асада абвешчаны прэзідэнтам Сірыі на пераходны перыяд (са студзеня 2025 года).
Пры нараджэнні быў названы Ахмадам Хусейнам аш-Шам. Браў удзел у Іракскай вайне на баку ІДІ, пазней стаў адным з лідараў тэрарыстычнай арганізацыі Джэбхат ан-Нусра ў Сірыі, якая затым была перайменаваная ў Хаят Тахрыр аш-Шам.
Яго бацька быў работнікам нафтавай прамысловасці, напісаў некалькі кніг па нафтаздабычы і нафтараспрацоўкі. Маці была настаўнікам геаграфіі. Шам вывучаў СМІ і медыя ва Універсітэце Дамаска. Калі пачалася Іракская вайна, ён кінуў вучобу і адправіўся на дапамогу джыхадзістам у Ірак. Быў паплечнікам Абу Мусаб аз-Заркаві. Быў арыштаваны амерыканцамі і змешчаны ў лагер Кэмп-Букій. Вызваліўся ў 2008 годзе. Стаў адным з членаў групоўкі Ісламская дзяржава Ірак[8].
У 2011 годзе, з пачаткам грамадзянскай вайны ў Сірыі, кіраўніцтва Ісламскай дзяржавы Ірак вырашае пачаць экспансію ў Сірыю, і пасылае туды аль-Джулані, для арганізацыі даччынай структуры ў Сірыі. Новая групоўка была створана 23 студзеня 2012 года і адразу ж стала галоўнай рухаючай сілай сярод ісламістаў у Сірыі. Група стала паспяхова адціскаць часці сірыйскай арабскай арміі[9].
У 2024 годзе быў адным з кіраўнікоў наступлення сірыйскай апазіцыі, якое скончылася звяржэннем урада[10]. Са сжежня 2024 года стаў фактычным кіраўніком краіны[11][12][13][14]. 29 студзеня 2025 года абвешчаны прэзідэнтам на пераходны перыяд[15].