Ацэтылсаліцылавая кіслата (Acidum acetylsalicylicum)
| ||
Хімічнае злучэнне | ||
ІЮПАК | 2-ацэтылоксібензойная кіслата | |
Брута- формула |
C9H8O4 | |
CAS | ||
PubChem | ||
Класіфікацыя | ||
Фарм. група |
Ненаркатычныя анальгетыкі, уключаючы нестэроідныя і іншыя супрацьзапаленчыя сродкі. Антыагрэганты.[1] | |
АТХ | ||
МКЗ-10 | ||
Лекавыя формы | ||
таблеткі, таблеткі для дзяцей, таблеткі пакрытыя кішачнарастваральнай абалонкай, таблеткі пакрытыя абалонкай, таблеткі шыпучыя[2] | ||
Гандлёвыя назвы | ||
«Аспірын Кардыё», «АСК-кардыё», «Аскапірын», «Аспіватрын», «Аспікор», «Аспінат», «Аспірын», «Аспітрын», «Асправіт», «Ацэкардол», «Ацсбірын», «КардыАСК», «Кардыяпірын», «Некстрым Фаст», «Таспір», «Тэрапін», «Тромба АСС», «Упсарын Упса», «Флуспірын»[2], «Комбі-Аск» | ||
Ацэтылсаліцылавая кіслата (разм. аспіры́н; лац.: Acidum acetylsalicylicum, саліцылавы эфір воцатнай кіслаты) — лекавы сродак, які аказвае анальгезуючае (абязбольвальнае), гарачкапаніжальнае, супрацьзапаленчае і антыагрэгантнае дзеянне.
Механізм дзеяння і профіль бяспекі ацэтылсаліцылавай кіслаты добра вывучаны, яе эфектыўнасць клінічна апрабавана, у сувязі з чым гэты прэпарат уваходзіць у спіс найважнейшых лекавых сродкаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя[3].
Ацэтылсаліцылавая кіслата таксама шырока вядома пад запатэнтаванай гандлёвай маркай «Аспірын» фірмы «Bayer»[4].
Ацэтылсаліцылавая кіслата ўпершыню была сінтэзавана Шарлем Фрэдэрыкам Жэрарам у 1853 годзе.
10 жніўня 1897 года Фелікс Хофман, які працаваў у лабараторыях фірмы Bayer AG, першы раз атрымаў узоры ацэтылсаліцылавай кіслаты ў форме, магчымай для медыцынскага ўжывання. Нароўні з Хофманам вынаходнікам аспірыну таксама называюць Артура Айхенгруна (Arthur Eichengrun), імя якога ў часы нацызму свядома аддавалася забыццю ў гэтай якасці па прычыне яго яўрэйскай нацыянальнасці.[5][6] Сырцом для атрымання ацэтылсаліцылавай кіслаты служыла кара дрэва асіны (Aspen ням.) што і паслужыла асновай для назвы ўсім вядомага аспірыну. Bayer зарэгістравала новыя лекі пад гандлёвай маркай аспірын. Хофман адкрыў лячэбныя ўласцівасці ацэтылсаліцылавай кіслаты, спрабуючы знайсці лекі для свайго бацькі, які пакутаваў на рэўматызм.
Ужо ў 1899 годзе першая партыя гэтых лекаў з'явілася ў продажы. Першапачаткова быў вядомы толькі гарачкапаніжальны эфект аспірыну, пазней высветліліся таксама яго болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. У першыя гады аспірын прадаваўся як парашок, а з 1904 года ў форме таблетак.
У 1983 годзе ў медыцынскім часопісе New England Journal of Medicine з'явілася публікацыя даследавання[7], у якім даказана новая важная ўласцівасць прэпарата — пры яго выкарыстанні падчас нестабільнай стэнакардыі ў 2 разы памяншаецца рызыка такога зыходу захворвання як інфаркт міякарда або смерць.
Па новых даных, аспірын таксама змяншае рызыку захварэць на рак, у прыватнасці малочнай залозы і тоўстай кішкі.[8][9][10]
Ацэтылсаліцылавая кіслата на Вікісховішчы |