Ашкалі

Ашкалі
(Ashkali)
Агульная колькасць 18200 (2015 г.)
Рэгіёны пражывання  Сербія,  Рэспубліка Косава
Мова албанская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы астатнія албанцы

Ашкалі (алб.: Ashkali) — субэтнічная група албанцаў. Жывуць у Сербіі, пераважна на тэрыторыі Косава. Агульная колькасць (2015 г.) — 18 200 чал.[1] Асноўная рэлігія — іслам.

Самі ашкалі лічаць сябе нашчадкамі выхадцаў з Ірана або Ізраіля. Да канца XX ст. яны не вылучалі сябе з ліку астатніх албанцаў Косава, хаця ў Югаславіі разглядаліся як цыганы-мусульмане, што ўпадабалі аселы лад жыцця і албанскую мову. Падчас Косаўскага крызісу 19961999 гг. ашкалі былі запрошаны для перагавораў з прадстаўнікамі ўрада Сербіі ў якасці самастойнай этнічнай меншасці. У Косава была створаны асобныя нацыянальныя палітычныя партыі ашкалі, якія прымаюць удзел у выбарах. У Сербіі ў горадзе Нові-Сад дзейнічае культурная арганізацыя «Матыца Ашкалі».

Зноскі