Аўгуст Іаган Георг Карл Бач | |
---|---|
August Johann Georg Karl Batsch | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1761[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1802[1] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, хімік, батанік, выкладчык універсітэта, міколаг, энтамолаг, філосаф, натураліст |
Навуковая сфера | мікалогія, брыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Batsch».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Аўгуст Іаган Георг Карл Бач (ням.: August Johann Georg Karl Batsch; 1761—1802) — нямецкі міколаг, батанік і брыёлаг.
Аўгуст Бач нарадзіўся ў Ене 28 кастрычніка 1761 года. Вучыўся спачатку ў гарадской школе, затым атрымліваў адукацыю дома. У 1772 годзе Бач паступіў у Енскі ўніверсітэт, у 1781 годзе ён атрымаў ступень доктара філасофіі. Енскі ўніверсітэт прысвоіў Бачу ступень доктара медыцынскіх навук у 1786 годзе. У тым жа годзе Аўгуст пачаў выкладаць прыродазнаўчую гісторыю ва ўніверсітэце. У 1787 года Бач ажаніўся з Амаліяй Пфаўндэль. У іх было трое дзяцей — Фрыдрых, Георг Фрыдрых Карл і Караліна. У 1790 годзе Аўгуст Бач заснаваў батанічны сад у Ене. Праз два гады ён стаў прафесарам філасофіі. Бач памёр у 1802 годзе пасля нядоўгай хваробы.
Бач апісаў каля 200 новых для навукі відаў грыбоў.