Аўгуст Кіцберг | |
---|---|
August Kitzberg | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аўгуст Кіц |
Псеўданімы | Tiibuse Jaak |
Дата нараджэння | 29 снежня 1855[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 кастрычніка 1927[2][3][…] (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік |
Мова твораў | эстонская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́ўгуст Кі́цберг (эст.: August Kitzberg, да 1863 года Аўгуст Кіц, эст.: August Kitz; 29 снежня 1855, воласць Лаатрэ, Вільяндзіскі павет, Эстонія — 10 кастрычніка 1927, Тарту, Эстонія) — эстонскі пісьменнік; адзін з пачынальнікаў нацыянальнай драматургіі.
Да 1863 года Аўгуст Кіцберг быў вядомы як Аўгуст Кіц. Ён вырас у воласці Аб’я, літаратурную дзейнасць пачаў у 1874 годзе. Пэўны час працаваў у Вільяндзі і Латвіі. У 1901 годзе пераехаў у Тарту, дзе працаваў у газеце Postimees. У Тарту пачалося супрацоўніцтва Аўгуста Кіцберга з тэатрам Ванемуйнэ.
У ранніх апавяданнях і п’есах вясковай тэматыкі выявілася яго рамантычна-рэалістычнае светаўспрыманне. У драматычных творах «У віхуры вятроў» (1906), «Хітры Антс і Нячысцік» (паст. 1907), «Бог каліты» (1915), «Лаўрытс» (1919, паст. пад назвай «Чырвоны певень», 1959), трагедыі «Пярэварацень» (паст. 1911), камедыі «Пракляты хутар» (1923), накіраваных супраць сацыяльнай несправядлівасці, разбуральна-згубнай улады грошай, прапаведаваў ідэю маральнага самаўдасканалення. Аўтар зборніка «Вясковыя апавяданні» (кн. 1—5, 1915—1921).
У 1990 годзе ў Карксі-Нуі Аўгусту Кіцбергу пастаўлены помнік[5]. На радзіме пісьменніка дзейнічае яго дом-музей[6].