Аўрам Гершко | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1937[1][2] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выхавацель, выкладчык універсітэта, урач |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (2000) прэмія Вольфа па медыцыне (2001) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (2001) прэмія Мэсры[d] (2001) E. B. Wilson Medal[d] (2002) Schleiden Medal[d] (1998) прэмія EMET[d] (2002) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўрам Гершко (першапачатковае імя Ферэнц Хершко, іўр.: אברהם הרשקו; нар. 31 снежня 1937[1][2], Karcag[d], Яс-Надзькун-Сольнак[d]) — ізраільскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2004 года.
Аўрам Гершко нарадзіўся 31 снежня 1937 года ў горадзе Карцаг, у цэнтральнай Венгрыі. Яго бацька, Мошэ Гершко, працаваў настаўнікам пачатковай яўрэйскі школы; маці, Маргіт (Шоша) Гершко, займалася з дзецьмі музыкай і англійскай мовай.[3] У маі 1944 яго сям’я была дэпартаваная ў мясцовае гета, затым ў іншае гета ў Сольнак, а адтуль — на прымусовыя працы ў Нямецкі працоўны лагер у Аўстрыі, дзе перажыла вайну[4][5]. Яго бацька быў адпраўлены на прымусовыя працы двума гадамі раней, спачатку венгерскімі ўладамі, а пасля палону — савецкімі, і вярнуўся на радзіму ў 1946. Па вяртанні Бацька ўладкаваўся настаўнікам у яўрэйскай школе ў Будапешце, а ў 1950 годзе ўся сям’я пасялілася ў Ізраілі. У Іерусаліме бацька зноў уладкаваўся настаўнікам і пасля напісаў некалькі падручнікаў па матэматыцы.
Ступень магістра навук атрымаў у 1965, доктара навук у 1969, на медыцынскім факультэта Хадаса Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. У цяперашні час ён вядучы прафесар Рапапартоўскага інстытута пры Тэхніоне у Хайфе і прафесар Універсітэта Нью-Ёрка[6].
У 2000 годзе ён атрымаў прэмію Альберта Ласкера. Разам з Ааранам Чэхановерам і Ірвінам Роўзам быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі ў 2004 годзе за адкрыццё убіквіцін-апасродаванага раскладання бялку.
Брат — лекар і навуковец-медык Хаім (Ласла) Гершко (нар. 1936), прафесар ўнутраных хвароб у Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, загадчык аддзяленнем у медыцынскім цэнтры Шаар Цэдэк, аўтар некалькіх манаграфій па гематалогіі.
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9].