Аўстралійскі долар

Долар
Dollar
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 AUD
Сімвалы AU$, A$, A$, AUD і AU$
Абрэвіятуры A$
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт Аўстралійскі саюз
Вытворныя і паралельныя адзінкі
Дробныя цэнты
Уведзена 14 лютага 1966
Валюта-папярэднік Australian pound[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Reserve Bank of Australia[d]
Курсы на 22 красавіка 2025 года
1 USD 1,554 AUD
1 EUR 1,783 AUD
1 RUB 0,01907 AUD
1 GBP 2,077 AUD
1 JPY 0,0111 AUD
1 BYN 0,4984 AUD
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўстралійскі долар (код валюты AUD) уведзены ў абарачэнне з 14 лютага 1966 г. замест аўстралійскага фунта. З’яўляецца валютай Аўстралійскага Саюза, уключаючы востраў Раства, Какосавыя астравы і востраў Норфалк, а таксама незалежных ціхаакіянскіх дзяржаў Кірыбаці, Науру і Тувалу. Дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна скарачаецца знакам долара ($), але існуюць і іншыя пазначэнні (A$, $A, AU$ і $AU). Для вырабу банкнот з 1988 года выкарыстоўваецца не папера, а адмысловы тонкі пластык.

У вольным абароце прысутнічаюць банкноты наміналам:

  • 5 долараў
  • 10 долараў
  • 20 долараў
  • 50 долараў
  • 100 долараў

Таксама маюцца манеты наміналам:

  • 5 цэнтаў
  • 10 цэнтаў
  • 20 цэнтаў
  • 50 цэнтаў
  • 1 долар
  • 2 долары

Манеты вартасцю 1 і 2 цэнты выведзеныя з абароту ў 1994 годзе.