БТР-50

БТР-50
Класіфікацыя бронетранспарцёр
Краіна  СССР
Баявая маса, т 14,2
Гісторыя
Гады вытворчасці 19541970
Гады эксплуатацыі 1955 — цяперашні час
Колькасць выпушчаных, шт. 6 500
Асноўныя аператары Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Чэхаславакія Кітай Германская Дэмакратычная Рэспубліка Інданезія В’етнам
Габарыты
Даўжыня, мм 7070
Шырыня, мм 3140
Вышыня, мм 2030
Дарожны прасвет, мм 270
Браніраванне
Тып брані сталёвая катаная гамагенная высокай цвёрдасці
Узбраенне
Тып гарматы наразная
Кулямёты 1 × 7,62-мм кулямёт СГМБ
Рухомасць
Тып рухавіка В-6ПВГ
Хуткасць па шашы, км/г 44,6
Запас ходу, км 380—420
Пераадольваемая сценка, м 1,1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БТР-50савецкі бронетранспарцёр на базе шасі лёгкага танка ПТ-76.

БТР-50 распрацаваны канструктарскім бюро Ж. Я. Коціна ў 1952 годзе (падчас ВКР — «Аб’ект 750», галоўны канструктар распрацоўкі — М. Ф. Шашмурын).

Мае высокую ёмістасць — 20 дэсантнікаў. Здольны перавозіць на даху, на плаву, да 2 тон грузу, напрыклад мінамёты або 85-мм гармату, прычым з яго на плаву можна весці агонь.

З 1958 года БТР-50 пад назвай TOPAS OT-62C вырабляўся ў Чэхаславакіі. Таксама гэты бранявік пад назвай Тып 66 (WZ-511) вырабляўся ў 60-я гады ў КНР.

БТР-50 мае адкрыты зверху корпус, звараны з 15-міліметровых катаных бронелістоў. У бронетранспарцёры размяшчаецца 2 члена экіпажа, 20 дэсантнікаў. Пасадка і высадка дэсанта вырабляецца праз карму і барты корпуса.

Хадавая частка, трансмісія і рухавік былі такімі ж, як і ў танка К-90. Пры руху па шашы максімальная хуткасць складала 34,3 кіламетра ў гадзіну (запас ходу — ад 180 да 200 км), на плаву — 9,7 кіламетраў у гадзіну (запас ходу — 80 км).

Варыянты і мадыфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Інданезія PAL-AFV
На машыне ўсталяваны новы рухавік магутнасцю 300 к.с. Змененая насавая частка і МТА. У выніку хуткасць па шашы павялічылася да 60 км/г, а запас ходу складае 480 км. Маса ўзрасла да 14 700 кг.

Беларусь БТР-50ПКМ
Усталяваны новы дызельны рухавік павышанай магутнасці і трансмісія, аб’яднаныя ў сілавы блок. Пры гэтым максімальная хуткасць павялічылася да 60 км/г, а запас ходу — да 450 км. Таксама палепшаныя эрганамічныя характарыстыкі.

Сербія БТР-50S
На машыне была ўсталявана вежа M91E ад БМП M80, з 30-мм аўтаматычнай гарматай, 7,62-мм кулямётам, двума пускавымі ўстаноўкамі СТРК 9М14М «Малютка» і чатырма дымавымі гранатамёта.

Сучасныя эксплуатанты: В’етнам, Гвінея, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Егіпет, Інданезія, Іран, КНДР, Куба, Прыднястроўе, Сербія, Сірыя, Судан, Харватыя.

Былыя эксплуатанты: Ангола, Афганістан, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, ГДР, Ізраіль, Індыя, Ірак, Кіпр, Лівія, Нікарагуа, Перу, Польшча, Расія, Сербія, Славенія, Самалі, Югаславія, Фінляндыя.