Багуміл Кубішта | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лістапада 1918[1][2][…] (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, публіцыст, мастацкі крытык |
Мастацкі кірунак | экспрэсіянізм і кубізм |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Багуміл Кубішта (чэшск.: Bohumil Kubišta; 21 жніўня 1884, Влчковіцэ — 27 лістапада 1918, Прага) — чэшскі мастак.
Нарадзіўся 21 жніўня 1884 года. Вучыўся ў рэальным вучылішчы (1896—1903), затым — у школе прыкладнога мастацтва (1903—1905) у Празе. На яго першыя працы моцны ўплыў аказала творчасць Вінцэнта Ван Гога і Поля Сезана. У 1906—1907 гадах вывучае жывапіс у Фларэнцыі, потым вяртаецца ў Прагу. Кубішта, як і некалькі іншых чэшскіх мастакоў ягонага пакалення, быў моцна закрануты выставай Эдварда Мунка 1905 года. У Празе ўпершыню ўдзельнічае ў мастацкай выставе і разам з Эмілем Філа засноўвае мастацкую групу «Восем» («Osma»). Пасля паездкі ў Парыж у 1910 годзе мастак удзельнічае ў падрыхтоўцы выставы «незалежных» у Празе. Да 1910 года ён працаваў у стылі экспрэсіянізму.
У 1911 годзе Б.Кубішту ў Празе наведваюць члены мастацкай групы «Мост» Эрнст Людвіг Кірхнер і Ота Мюлер. У жніўні таго ж года Б.Кубішта далучаецца да членаў гэтай групы і ў 1912 годзе прымае ўдзел у выставах Зондэрбунда ў Кёльне і Берлінскай сецэсіён у Берліне. У гады Першай сусветнай вайны мастак быў прызваны ў аўстра-венгерскае войска; служыў у Пуле, Вене, Ярамержы, Любляне і Славакіі. За баявыя заслугі быў узнагароджаны ордэнам Леапольда.
Памёр у Празе 27 лістапада 1918 года ад іспанкі.