Бажэна Немцава | |
---|---|
чэшск.: Božena Němcová | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Барбара Новатна (чэшск.: Barbora Novotná) |
Дата нараджэння | 4 лютага 1820[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 студзеня 1862[2][5][…] (41 год) ці 21 красавіка 1862[6] (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Pankl[d] |
Маці | Terezie Panklová[d] |
Муж | Josef Němec[d] |
Дзеці | Карал Немец[d], Theodora Němcová[d], Jaroslav Němec[d] і Hynek Němec[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, дзіцячая пісьменніца, збіральнік народных казак, рэдактар, будзіцелі, публіцыстка, раманіст |
Кірунак | рэалізм |
Мова твораў | чэшская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бажэна Не́мцава (чэшск.: Božena Němcová, дзявочае Ба́рбара Па́нклава (чэшск.: Barbora Panklová); 4 лютага 1820, Вена, Аўстрыйская імперыя — 21 студзеня 1862, Прага, Чэхія, Аўстрыйская імперыя) — чэшская пісьменніца; адна з заснавальнікаў рэалізму ў чэшскай літаратуры.
Літаратурную дзейнасць пачала з апрацовак народных казак: «Народныя казкі і паданні» (ч. 1—7, 1845—1847). Вядомасць прынеслі апавяданні і аповесці пра жыццё сялян: «Барушка» (1853), «Карла» (1855), «Дзікая Бара», «Горная вёска», «У замку і каля замка» (усе 1856) і інш. Лепшы яе твор — «Бабулька» (1855) сцвярджае ідэю адукаванай гуманная улады, што апіраецца на волю і мудрасць народа. Цыклы нарысаў «Карціны домажліцкага наваколля» (1845—1847), «Лісты з Францішкавых лазняў» (1846), «Карціны жыцця славакаў» (1859) і інш. адметныя сацыяльна-палітычнай накіраванасцю. Сабрала і выдала ў перакладзе на чэшскую мову «Славацкія казкі» (1857—1858).