З усіх італьянскіх гарадоў, Неапаль найбольш часта падвяргаўся бамбардзіроўкам падчас Другой сусветнай вайны.
У перыяд паміж 1940 і 1944 гадамі саюзнікамі было здзейснена каля 200 авіяналётаў на Неапаль, з якіх 180 здзейснены ў 1943 годзе. Колькасць ахвяр сярод мірных жыхароў вар’іруецца ад 20 000 да 25 000 чалавек[1][2]. Асноўнымі мэтамі для бамбардзіровак былі партовыя і чыгуначныя аб’екты, а таксама прамысловыя, у асноўным нафтаперапрацоўчыя, заводы ва ўсходняй частцы горада, і буйная прамысловая зона ў заходняй частцы[1].
Самая буйная бамбардзіроўка адбылася 4 жніўня 1943 года, калі 400 самалётаў B-17 з Паўночнай Афрыкі накіраваліся да Неапаля для знішчэння базы падводных лодак, але фактычна разбамбілі не базу, а сам горад[1]. Былі разбураны адна каталіцкая царква і бальніца, а таксама нанесеныя пашкоджанні шматлікім караблям у гавані[1].